У Беларусі раптоўна пачалася праверка баявой гатоўнасці
7- 24.03.2025, 15:09
- 11,714

Яе даручыў правесці Лукашэнка.
Міністэрства абароны Беларусі 24 сакавіка абвясціла аб пачатку праверкі баявой гатоўнасці УС, правесці якую даручыў Аляксандр Лукашэнка, удакладняецца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі вайсковага ведамства, падраздзяленні, якія ўдзельнічаюць у праверцы, правядуць кантрольную страляніну, а таксама мерапрыемствы маскавання, інжынернага абсталявання, аховы і абароне.
Акрамя гэтага, будуць задзейнічаны ўдарныя і выведвальныя беспілотнікі і авіяцыя — "для стварэння абстаноўкі, набліжанай да баявой, з улікам досведу сучасных вайсковых канфліктаў", дадалі ў Мінабароны.