Памёр афіцэр менскага АМАПа
46- 24.03.2025, 15:28
- 23,616

Да 50-годдзя ён не дажыў літаральна тры дні.
Памёр афіцэр менскага АМАПу ГУУС Сяргей Кісель. Да 50-годдзя ён не дажыў літаральна тры дні. Вядома, што ён служыў у Трэцяй асобнай Чырванасцяжнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння (в/ч 3214), якая размешчаная на праспекце Незалежнасці (Уручча) у сталіцы, паведамляюць праваабаронцы з MAYDAY.
19 сакавіка афіцэра пахавалі на радзіме ў вёсцы Казулічы ў Кіраўскім раёне на Магілёўшчыне. Пра гэта спачатку паведамілі ягоныя калегі з мясцовай міліцыі, прапісаны міліцыянер быў у Бабруйску. Прычына гібелі - няшчасны выпадак, аднак што менавіта адбылося ніхто не гаворыць.
Таксама пацвярджэнне інфармацыі і фота ў лейтэнанцкай форме ўдалося знайсці на інтэрнэт-старонцы Асацыяцыі ветэранаў спецыяльнага прызначэння МУС "Гонар" у інфармацыі яшчэ ад 15 сакавіка.