27 сакавiка 2025, Чацвер, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З фронту знікла новая тэхніка РФ

8
З фронту знікла новая тэхніка РФ

OSINT-аналітык знайшоў "добрае" і "дрэннае" тлумачэнне.

На фронце значна паменела новай пяхотнай бранятэхнікі расейцаў - БМП-3, БМД-4, БТР-82. Як піша УНІАН, на гэта паказвае статыстыка расейскіх страт за апошні час, якую ў сваім блогу на платформе Х прааналізаваў OSINT-даследчык Рычард Вярэкер.

Ён звярнуў увагу на дзіўныя ваганні ў статыстыцы расейскіх страт. На працягу ўсёй вайны блізу 25% страт у бранятэхніцы (акрамя танкаў) прыпадала на "новыя" машыны, гэта значыць тыя, якія Расея дагэтуль вырабляе з нуля - БМП-3, БМД-4, БТР-82. Астатнія страты (75 адсоткаў) прыпадалі на тэхніку, якую Расея ўжо не вырабляе, а толькі здымае з баз захоўвання.

Аднак у ліпені страты новай бранятэхнікі ў расейцаў пачалі імкліва расці і дасягнулі свайго піка ў кастрычніку-лістападзе, калі 38% страт пяхотнай бранятэхнікі прыпадала менавіта на новыя машыны. Вярэкер адзначыў, што павелічэнне страт новай тэхнікі супадае з эскалацыяй баёў на фронце, калі Расея спрабавала атрымаць больш тэрыторый у сувязі з выбарамі ў ЗША. На думку Вярэкера, тады Пуцін кінуў у бой свае найлепшыя падраздзяленні з самай сучаснай тэхнікай.

Але ўжо са снежня страты новай бранятэхнікі пайшлі на спад, дасягнуўшы амаль 21 працэнта ў лютым і 17 адсоткаў у сакавіку - самы нізкі паказчык за ўсю вайну. У Вярэкера ёсць дзве тэорыі, чаму новая тэхніка знікла з фронту.

Аптымістычная версія ў тым, што расейцы проста спалілі значную частку новай тэхнікі, і зараз яе засталася жменька. Аднак паводле песімістычнай версіі, зараз Пуцін надумаў прытрымаць найлепшую тэхніку, бо думае, што ён усё адно ўжо амаль перамог.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках