Адзін з беларускіх банкаў уводзіць камісію на валютныя рахункі
12- 24.03.2025, 16:28
- 9,084

Першае ўтрыманне сродкаў будзе ў траўні.
У адным з буйных камерцыйных банкаў краіны рыхтуюцца ўвесці штомесячную камісію за абслугоўванне валютных рахункаў.
Гэта закране ашчадак у далярах, еўрах, злотых, фунтах стэрлінгах, швайцарскіх франках і швэдскіх кронах, піша «Точка».
Плаціць давядзецца за рахункі, сумарны сярэднядзённы астатак якіх стартуе ад $30 тысяч у эквіваленце. Мінімальная камісія - Br0,5 тысячы
Такія новаўвядзенні чакаюць кліентаў "Прыёрбанка". Дзейнічаюць яны з 1 красавіка, гэта значыць першае ўтрыманне сродкаў будзе ў траўні.
Банк падрабязна распісаў, якой будзе плата за сэрвіснае абслугоўванне валютных рахункаў у залежнасці ад сумы астатку:
• ад $30 тысяч да $50 тысяч - Br0,5 тысячы.
• ад $50 тыс. да $100 тыс. - Br0,75 тыс.
• ад $100 тыс. да $200 тыс. - Br1,5 тыс.
• ад $200 тыс. да $300 тыс. - Br2,5 тыс.
• ад $300 тыс. да $500 тыс. - Br4,5 тыс.
• ад $500 тыс. да $1 млн - Br9 тыс.
• ад $1 млн - Br12 тыс.
Нагадаем, сярэднядзённы астатак на рахунку - гэта сума фактычнай рэшты на канец дня, падзеленая на колькасць дзён у месяцы.
Рахункі кліентаў у еўрах, злотых, фунтах стэрлінгаў, швайцарскіх франках, швэдскіх кронах пералічваюцца ў даляры паводле курсу Нацбанка на апошні працоўны дзень месяца.