УСУ пацэлілі ў ЗРК «Тор» і гарматы расейцаў на Ліманскім кірунку
1- 24.03.2025, 18:34
- 1,824

Майстэрскую працу ўкраінскіх пілотаў ударных дронаў паказалі на відэа.
Украінскія пілоты дронаў нанеслі дакладныя ўдары па тэхніцы расейцаў на ўсходнім кірунку. Акупанты страцілі зенітна-ракетны комплекс «Тор» і некалькі гармат.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram-канал аператыўна-стратэгічнай групоўкі войск (АСГВ) «Хорціца».
Воіны 45 асобнай артылерыйскай брыгады імя генерала Мірона Тарнаўскага наносяць істотныя страты ворагу на Ліманскім кірунку.
«Пілоты ўдарных БПЛА артбрыгады рэзультатыўна знішчаюць узбраенне, пяхоту і варожую бронетэхніку - артылерыю, тэхніку і хованкі акупантаў у прыцэле аператараў дронаў», - распавялі ў АСГВ.
На гэты раз украінскія пілоты высачылі і падчас перамяшчэння з дапамогай FPV-дрона пацэлілі ў расейскі ЗРК «Тор».
Акрамя таго, аператары дронаў знішчылі таксама некалькі гармат шляхам прапальвання дзірак у іх ствалах, якія замяніць складаней за ўсё.
«Артылерысты выкарыстоўвалі метады знішчэння варожай артылерыі, калі ўдар па варожых гарматах наносіўся дронамі. Пасля такога гармата ўжо не можа страляць, ёй трэба мяняць ствол, а гэтая дэталь з'яўляецца вельмі дэфіцытнай», - дадалі ў групоўцы войск.
Майстэрскую працу ўкраінскіх пілотаў ударных дронаў паказалі на відэа.