У Расеі загарэўся чарговы аўтобус МАЗ
19- 24.03.2025, 19:05
- 6,232

Фотафакт.
Увечары 23 сакавіка ў расейскім Кіраве загарэўся аўтобус МАЗ. У аўтобусе ў гэты момант знаходзіліся восем пасажыраў, кандуктар і кіроўца.
Усе людзі своечасова выйшлі з салона, пацярпелых няма, паведамляе МНС Кірава.

Мяркуючы па фота, узгаранне адбылося ў маторным адсеку. Прычына высвятляецца.

За апошнія два гады выпадкі ўзгаранняў аўтобусаў вытворчасці МАЗ у Расеі значна пачасціліся. У выніку продажы беларускіх аўтобусаў на расейскім рынку моцна ўпалі.