У Беларусі даражэе праезд у грамадскім транспарце
- 2,972
Павялічыліся кошты і на праязныя.
У Беларусі ўзнялі тарыфы на праезд у грамадскім транспарце. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Праўда, пакуль гэта тычыцца толькі Менскай вобласці.
З 26 сакавіка праезд у аўтобусах і тралейбусах падаражэў на 10 капеек. Цяпер білет каштуе 90 капеек.
У аўтобусах экспрэс-маршрутаў неабходна заплаціць Br1.
Павялічыліся кошты і на праязныя. У гарадах з насельніцтвам да 50 тысяч чалавек за месячны давядзецца аддаць Br34,42 (за дэкадны - Br12,06). У буйнейшых населеных пунктах - Br39,43 і Br13,86 адпаведна.
Варта адзначыць, што гэтая пастанова не тычыцца сталіцы. Пастанову аб падвышэнні кошту праезду прымаюць гарадскія ўлады.