«Мы разгледзім»: Трамп адрэагаваў на ўльтыматум Пуціна аб санкцыях
6- 5,020

Фота: Getty Images
Расея выставіла патрабаванні ў абмен на згоду на спыненне агню ў Чорным моры.
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША разглядае выстаўленыя Расеяй патрабаванні ў абмен на згоду на спыненне агню ў Чорным моры.
Пра гэта паведаміў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп.
«Ёсць пяць ці шэсць умоў і мы разглядаем іх усе», - сказаў ён журналістам у Белым доме, піша ВВС.
Нагадаем, пасля перамоў у Савудаўскай Арабіі ЗША дамовіліся з РФ і Украінай аб спыненні агню ў Чорным моры і гарантаванні бяспечнага суднаходства.
Аднак РФ пачала пярэчыць і заявіла, што пункт аб бяспецы суднаходства набудзе моц толькі тады, калі будзе знятая частка антырасейскіх санкцый. Дарэчы, прадстаўнікі расейскага дыктатара Пуціна патрабуюць зняць санкцыі з Рассельгасбанка і кампаній-вытворцаў і экспарцёраў угнаенняў, скасаваць абмежаванні на абслугоўванне ў партах расейскіх гандлёвых суднаў, а таксама зняць забарону на пастаўкі ў РФ сельгастэхнікі і тавараў для вытворчасці прадуктаў харчавання і ўгнаенняў.