Да +14°С абяцаюць у Беларусі 27 сакавіка
1- 26.03.2025, 19:21
- 1,170

Месцамі дажджы і туман.
У Беларусі 27 сакавіка прагназуецца пераважна воблачнае надвор'е, месцамі з дажджамі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Дажджы пройдуць часам ноччу і раніцай, удзень кароткачасовыя дажджы чакаюцца па ўсходняй палове. У начны і раніцай месцамі можа быць слабы туман. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 4—9 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ўночы складзе 1-7 градусаў са знакам плюс, максімальная ўдзень - 7-12, па поўдні да 14 градусаў цяпла.