Forbes: Украіна вырвалася ў сусветныя лідары ў вытворчасці артылерыйскай зброі
11- 27.03.2025, 11:44
- 13,316

Названая шакавальная лічба.
За час поўнамаштабнага ўварвання расейскіх войскаў Украіна змагла стаць адным з сусветных лідараў у вытворчасці не толькі дронаў, але і самаходных артылерыйскіх установак, значна нарасціўшы іх выпуск.
Пра гэта піша Forbes.
Так, выканаўчы дырэктар Рады ў пытаннях абароннай прамысловасці Ігар Фядзірка адзначыў, што Украіна мае магчымасць вырабляць 40 самаходных гаўбіц "Багдана" на месяц.
"Гэта шакавальная лічба, калі прымаць да ўвагі вытворчыя магутнасці іншых краін", – гаворыцца ў матэрыяле.
Расея таксама вырабляе 40 гаўбіц на месяц; Францыя вырабляе 8 гармат Caesar на месяц; Нямеччына можа вырабляць толькі 5-6 сваіх гаўбіц Panzerhaubitze 2000 на год; брытанска-амерыканская BAE Systems вырабляе 4 гаўбіцы за месяц.
"У спалучэнні з дасягненнямі ў іншых сферах абароны рост арсеналк гаўбіц Украіны павышае яе здольнасць вытрымліваць і адаптавацца да вельмі нявызначанага поля бою", – падкрэслілі журналісты.
Яны патлумачылі, што зараз дзве траціны расейскіх баявых страт прыпадае на ўдары ўкраінскіх дронаў, аднак гэта можа быць вынікам недахопу артылерыі і боепрыпасаў УСУ.
«Здольнасць выкарыстоўваць вялікую колькасць артылерыі з'яўляецца вызначальным чыннікам на сучасным полі бою. І Расея, і Украіна ўдасканалілі інтэграцыю артылерыі і беспілотнікаў для дасягнення максімальнай эфектыўнасці», - адзначылі аўтары матэрыялу.
Нарэшце адзначаецца, што артылерыя мае некалькі пераваг у параўнанні з ударнымі дронамі:
артылерыйскія набоі таннейшыя, чым большасць беспілотных лятальных апаратаў;
артылерыя больш магутная і не ўразлівая да радыёперашкод;
дроны могуць наносіць кропкавыя ўдары па важных аб'ектах і тэхніцы, аднак менавіта агонь артылерыі з'яўляецца вызначальным у барацьбе з варожай пяхотай.