У Беларусь з Расеі прыбылі танкі Т-34
14- 27.03.2025, 11:22
- 3,732

Для ўдзелу ў гістарычнай частцы парада 9 траўня.
У Беларусь з Расеі прыбылі танкі Т-34 для ўдзелу ў гістарычнай частцы парада 9 траўня. Пра гэта паведаміў памочнік міністра абароны ў ідэалагічнай працы ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнай управы ідэалагічнай працы Міністэрства абароны генерал-маёр Леанід Касінскі.
- Сёння шыецца форма адзення ваенных гадоў для тых удзельнікаў парада, якія будуць браць удзел непасрэдна ў гістарычнай частцы. Рыхтуецца тэхніка, прыбылі ўжо з Расейскай Федэрацыі танкі Т-34, якія будуць браць удзел у гістарычнай частцы парада, актыўна ўзаемадзейнічаем з прадстаўнікамі малога бізнэсу. Яны на бязвыплатнай аснове падаюць гатовыя ў іх узоры тэхнікі, узбраення менавіта часоў Вялікай Айчыннай вайны, каб прадставіць шырокай грамадскасці падчас вайсковага парада, - расказаў Леанід Касінскі (цытата з БелТА).