Навукоўцы ўпершыню ў гісторыі перасадзілі пячонку свінні чалавеку
12- 27.03.2025, 11:58
- 3,094

Орган быў узяты ў маленькага парасяці з шасцю адрэдагаванымі генамі.
Кітайскія навукоўцы з Чацвёртага вайсковага медыцынскага ўніверсітэта ў Сіяне правялі першую эксперыментальную трансплантацыю пячонкі генетычна мадыфікаванай свінні пацыенту ў стане незваротнай комы. Даследаванне апублікаванае ў навуковым часопісе Nature.
Орган быў узяты ў мініятурнай свінні з шасцю адрэдагаванымі генамі. Рэцыпіентам стаў дарослы чалавек з дыягнаставанай незваротнай стратай мазгавых функцый, чыё жыццё падтрымлівалася з дапамогай медыцынскіх апаратаў.
Эксперымент доўжыўся 10 дзён і быў спынены на просьбу сям'і паддоследнага. На працягу ўсяго тэрміну назіранняў перасаджаная пячонка функцыянавала нармальна, выпрацоўваючы жоўць і бялок альбумін.
Свінні лічацца аптымальнымі донарамі для ксенатрансплантацый (перасадкі органаў паміж відамі). Іх анатомія і фізіялогія блізкія да чалавечых, а генная мадыфікацыя змяншае рызыку адрыньвання.
Аўтары даследавання дадалі, што пячонка свінні выпрацоўвае значна менш жоўці і альбуміна ў параўнанні з чалавечай. Для ўдасканалення тэхналогіі спатрэбяцца новыя экспэрыменты працягласцю больш за 10 дзён.