На літоўска-беларускай мяжы знойдзена бронемашына зніклых вайскоўцаў ЗША
9- 27.03.2025, 12:12
- 21,512

ілюстрацыйнае фота milmag.pl
Яна знаходзіцца на пяціметровай глыбіні.
У Літве працягваюць дабірацца да бронемашыны M88 Hercules, на якой перасоўваліся зніклыя амерыканскія вайскоўцы - яна знаходзіцца на дне вадаёма на 5-метровай глыбіні.
Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Літвы.
У ведамстве адзначылі, што ваду з вадаёма адпампавалі да ўзроўню, які дазваляе пачаць экскавацыйныя працы. Як вынікае з паведамлення, цяжкая бронемашына правалілася ў глей на поўную вышыню.
Машына ледзь прыкметная, яе дакладнае размяшчэнне незразумелае. Магчымая глыбіня складае блізу 5 метраў. Уся апошняя інфармацыя хутка даецца сем'ям вайскоўцаў», - паведамілі ў Мінабароны Літвы.
Нагадаем, амерыканскія салдаты зніклі ў аўторак, 25 сакавіка, удзень падчас вучэнняў на палігоне Пабрадзе, недалёка ад мяжы з Беларуссю.
The water level at the incident site in Pabradė has been pumped down enough to begin excavation work. Vehicle is barely detectable, its position remains unclear. Possible depth is around 5 meters. All the latest information is being promptly provided to the soldiers' families. pic.twitter.com/p8QWNbwQAv
— Lithuanian MOD 🇱🇹 (@Lithuanian_MoD) March 27, 2025