Калі ў Беларусі сёлета пачнуць адключаць гарачую ваду?
- 27.03.2025, 12:42
- 2,424

Адзін з абласных цэнтраў ужо вызначыўся з графікам.
З асноўным аб'ёмам работ на цеплавых сетках раней за іншыя беларускія рэгіёны вызначылася Гародня. Графік планавых адключэнняў гарачага водазабеспячэння днямі выклалі на сайце РУП "Гародняэнэрга".
Як заўсёды, адключаць гарачую ваду плануюць не ўсім спажыўцам зараз, а паэтапна, падзяліўшы горад на ўмоўныя пяць зон. Першыя дзве - цэнтральны раён Гародні і раён вуліц Захарава і праспекта Касманаўтаў - плануюць адключыць ад гарачага водазабеспячэння 21 траўня, а закончыць праверку цепласетак паабяцалі праз 12 дзён - да 2 чэрвеня 2025 года.
Адключэнні астатніх зон расцягнулі на ўсё лета:
• III зона (Занёманская частка горада, Прынёманская частка горада, ад Гарадзенскай ЦЭЦ-2 да прамзоны «Аульс»): 11 - 23 чэрвеня 2025 года,
• IV зона (ад Паўночнай МТЭЦ да ур.Пышкі, частка Цэнтра горада, «Паўночная» прамзона. Мікрараён: «Форты», «Перасёлка», «Пушкіна»): 7 — 21 ліпеня 2025 года,
• V зона (Мікрараён: Дзевятоўка, Грандзічы, раён вул. Мендзялеева, Шчорса, Пралетарская): 30 ліпеня - 11 жніўня 2025 года.