Bild: Вайскоўцаў, якія выжылі пасля аперацыі «Труба», не ведаюць, чым лячыць
25- 27.03.2025, 15:58
- 16,568

У іх стан, як пры цяжкай форме COVID.
Для расейскіх вайскоўцаў, якія выжылі пасля так званай аперацыі «Труба» у Курскай вобласці РФ, манеўр абярнуўся вялікімі праблемамі са здароўем.
Пра гэта ў чацвер, 27 сакавіка піша Bild указваючы, што вайсковая аперацыя РФ на Куршчыне стала трагічнымі наступствамі для тых, хто ў ёй удзельнічаў. У тых, хто выжыў, дыягнаставаны сур'ёзныя праблемы з лёгкімі.
«Гэты стан, як пры цяжкай форме COVID. Мы не ведаем, як іх лячыць», - цытуе выданне аднаго з лекараў.
Асноўная версія - цяжкае атручэнне метанам. Фактычна, расейскія вайскоўцы, якія спрабавалі выйсці ў тыл УСУ ў Курскай вобласці, апынуліся ў газавай пастцы.
Тым часам, падкрэслівае Bild, Сілы абароны Украіны дабіліся тактычнага поспеху ў суседняй Белгародскай вобласці РФ, узяўшы пад кантроль сяло Дзямідаўка, што ў Краснаяружскай гарадской акрузе.
У пачатку сакавіка расейскае войска здзейсніла спробу закінуць групу салдат у тыл УСУ ў Курскай вобласці РФ па трубе не эксплуатаванага газаправода Урэнгой - Памары - Ужгарад.
Аб дакладных стратах расейцаў не паведамлялася, але ў Генштабе УСУ паказвалі, што ў Суджы расейскія спецназаўцы, якія перамясціліся па газаправодзе, нясуць вялікія страты.