31 сакавiка 2025, панядзелак, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні беларус нібыта зламаў сілавіку руку

6
У Гародні беларус нібыта зламаў сілавіку руку

Яго затрымалі.

У Гародні затрымалі 33-гадовага беларуса. Імя затрыманага хлопца - Мікіта Самарын. У снежні 2020 года ён быў асуджаны на 4 гады «хіміі» за тое, што нібыта распыліў газ падчас пікету каля Кастрычніцкага РАУС Гародні, піша «Медиазона».

Аднак пасля прысуд яму замянілі на 2,5 гады калоніі. Самарын не падаў апеляцыю і застаўся на волі. Увесь гэты час пасля суда Мікіта хаваўся ад сілавікоў.

Учора а 23 гадзіне вечара міліцыянты заўважылі мужчыну ў адным з жылых комплексаў Гародні. Пры сабе ён не меў пасведчання асобы, а звесткі, якія ён назваў, адсутнічалі ў базе МУС.

Калі беларусу сказалі ехаць у РАУС, ён нібыта зламаў аднаму з міліцыянтаў руку і паспрабаваў уцячы ад іх праз раку. Але яго дагналі і затрымалі. Іншыя падрабязнасці справы невядомыя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках