31 сакавiка 2025, панядзелак, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандаванне ЗША ў Еўропе выступіла з заявай наконт зніклых у Літве вайскоўцаў

10
Камандаванне ЗША ў Еўропе выступіла з заявай наконт зніклых у Літве вайскоўцаў

Амерыканскія вайскоўцы ехалі надаваць дапамогу іншай машыне.

Камандаванне войска ЗША ў Еўропе і Афрыцы апублікавала афіцыйны прэс-рэліз наконт трагічнага інцыдэнту, які адбыўся ў ноч на 25 сакавіка з чатырма амерыканскімі вайскоўцамі і іх браняваным эвакуацыйным транспартным сродкам M88 падчас вайсковых вучэнняў на палігоне Пабрадзе ў Літве.

Вайскоўцы, якія служылі ў 1-й брыгадзе 3-й пяхотнай дывізіі войска ЗША, зніклі ў ноч на 25 сакавіка падчас выканання тэхнічнага задання па эвакуацыі іншага вайсковага транспартнага сродку ЗША ў навучальнай зоне падчас запланаваных вучэнняў, паведамляе амерыканскае камандаванне. Цяпер працягваецца выратавальная аперацыя.

«Мы задзейнічаем усе даступныя амерыканскія і літоўскія рэсурсы для каардынацыі і забеспячэння неабходных сродкаў для гэтай аперацыі», – заявіў генерал-маёр войска ЗША Керціс Тэйлар, камандуючы 1-й бранятанкавай дывізіяй.

Ён выказаў падзяку «нашым літоўскім хаўруснікам за іх адданую і прафесійную працу па гарантаванні бяспекі амерыканскіх вайскоўцаў» і адзначыў, што:

«Працэс эвакуацыі ўскладняецца наяўнасцю вады, вязкага бруду і мяккай глебы вакол месца здарэння, што патрабуе выкарыстання спецыяльнага абсталявання для адпампоўвання вады і ўмацавання грунту».

«Праз асаблівасці мясцовасці гэта вельмі складаная інжынерная аперацыя. Каманда працуе над тым, каб выдаліць дастатковую колькасць вады і бруду, каб ратавальнікі маглі бяспечна дабрацца да машыны, стабілізаваць яе і атрымаць да яе доступ», - сказаў маёр Робін Брус, інжынер 1-й бранятанкавай дывізіі.

Што да пакуль не знойдзеных ні жывых вайскоўцаў, ні іх целаў генерал Керціс Тэйлар адзначае:

«Гэта трагедыя, якая цяжарам ляжа на ўсіх нас… Мы хочам, каб усе ведалі: мы не спынімся, пакуль нашы вайскоўцы не будуць знойдзеныя».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках