Бензін у Беларусі даражэе трэці тыдзень запар
5- 28.03.2025, 15:21
- 2,252
-t.jpg)
Заўтра кошты зноў вырастуць на 2 капейкі.
З 29 сакавіка ў Беларусі чарговы раз вырасце кошт бензіну. Пра гэта папярэджвае канцэрн "Белнафтахім".
Цана паліва на АЗС вырасце на 2 капейкі за літр.
У выніку з 29 сакавіка ў залежнасці ад тыпу паліва кошты складуць:
на АІ-92-К5-Еўра - 2,4 рубля;
на АІ-95-К5-Еўра - 2,5 рубля;
на АІ-98-К5-Еўра - 2,72 рубля;
на ДП - 2,5 рубля.
Як раней анансавалі ў «Белнафтахіме», падвышаць кошты будуць з крокам па 2 капейкі на тыдзень з 15 сакавіка. У выніку паліва падаражэе на 16 капеек. На гэты момант бензін ужо дадаў у кошце 6 капеек.