Еўразвяз жорстка адказаў Пуціну на заявы аб «замежным кіраванні»
15- 28.03.2025, 17:27
- 17,856

Пазіцыю Еўропы агучыла прэс-сакратарка Еўракамісіі Аніта Хіпер.
Еўракамісія адказала на прапагандысцкія заявы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, у прыватнасці на яго выказванні аб магчымасці "замежнага кіравання" Украінай.
Пра гэта заявіла спікерка Еўракамісіі Аніта Хіпер падчас брыфінгу 28 сакавіка ў Брусэлі, інфармуе «ЕП».
Яна падкрэсліла, што ЕЗ разглядае Пуціна як вайсковага злачынцу, які знаходзіцца ў вышуку, і таму не будзе каментаваць яго прапагандысцкія заявы.
«Пуцін - злачынец, і яго шукаюць за вайсковыя злачынствы. Мы не збіраемся звяртаць увагу ці каментаваць усё, што ён выдае як прапаганду», - заявіла Хіпер, падкрэсліваючы, што Расея з'яўляецца агрэсарам, а Украіна дэманструе імкненне да міру.
Іншая прадстаўніца Еўракамісіі, Паўла Піньё, адзначыла, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі быў абраны легітымна і дэмакратычна, і усе прапановы па зменах у кіраўніцтве Украіны могуць быць зроблены толькі на запыт украінскага народа.
Нагадаем, што крамлёўскі дыктатар Уладзімір Пуцін заявіў, што ва Украіне трэба ўвесці часовае кіраванне пад эгідай ААН для правядзення выбараў.