1 красавiка 2025, aўторак, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна стварае зброю стратэгічнага стрымлівання

7
Украіна стварае зброю стратэгічнага стрымлівання

Распрацоўкі ўкраінскіх збройнікаў здольныя змяніць баланс сіл.

Украінскія вайскоўцы актыўна выпрабоўваюць найноўшую зброю, здольную змяніць баланс сіл у вайне супраць Расеі.

Гаворка ідзе аб удасканаленых версіях супрацькарабельнай ракеты Нэптун і дронах вялікай далёкасці, якія сталі элементамі новай украінскай стратэгіі стрымлівання.

Пра гэта паведамляе журналіст «Фактів тижня» Павел Васільеў у сваім сюжэце.

«Доўгі Нэптун»: украінская распрацоўка

Пасля паспяховага знішчэння флагмана Чарнаморскага флоту РФ - крэйсера «Масква» - украінская зброя працягвае дэманстраваць сваю эфектыўнасць.

Эксперты мяркуюць, што па нафтабазе ў Туапсэ мог ударыць менавіта «Доўгі Нэптун» з падоўжанай далёкасцю дзеяння.

Нэптун - характарыстыкі

Базавая мадэль «Нэптуна» мела далёкасць да 300 км, але, як сведчаць новыя звесткі, мадыфікаваная версія можа дасягаць 1 тысячы км.

Гэта дазваляе наносіць удары па стратэгічных цэлях глыбока ў тыле ворага, у тым ліку вайсковых заводах, нафтабазах, аэрадромах і нават Маскве.

Апроч павялічанай далёкасці, удасканаленая ракета мае новую сістэму навядзення і, магчыма, больш магутную баявую частку да 450 кг. Гэта робіць яе здольнай цэліць не толькі ў караблі, але і ва ўмацаваныя наземныя аб'екты.

Дроны: дакладныя, ціхія, дальнабойныя

Паралельна з «Нэптунам» Украіна развівае ўдарныя дроны. Адзін з іх - рэактыўны робат, які праляцеў у Цвярскую вобласць РФ і знішчыў арсенал з 30 тысячамі тон боепрыпасаў. Радыус дзеяння - амаль 500 км. Але з'яўляюцца і новыя БПЛА з далёкасцю да 3 тысяч км.

- Яны аптымальныя. Там інтэгральная кампаноўка, якая дазваляе ў мінімальным аб'ёме захоўваць максімальную колькасць карыснага абсталявання, паліва і баявой часткі, - сказаў вядучы навуковы супрацоўнік НАУ Валерый Раманенка.

Форма тыпу лятучае крыло, магутная баявая частка і здольнасць абыходзіць СПА дазваляюць украінскім дронам пранікаць глыбока на тэрыторыю РФ.

Комплексны падыход - заклад эфектыўнасці

Асобна дроны і ракеты валодаюць абмежаванай эфектыўнасцю. Але разам - гэта комплекснае развязанне, якое дазваляе наносіць камбінаваныя ўдары па самых балючых пунктах ворага: Усць-Лузе, Новарасійску, энэргасістэме на Волзе.

Эксперты гавораць, што знішчэнне ключавых аб'ектаў расейскай энэргетыкі і лагістыкі можа стаць больш эфектыўным за ўсякія санкцыі.

Каб маштабаваць гэтыя поспехі, Украіне неабходна распачаць масавую вытворчасць. Гэта магчыма толькі пры ўмове стабільнага забеспячэння кампанентамі і падтрымкі заходніх партнёраў.

Нагадаем, 15 сакавіка 2025 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што новая ракета «Доўгі Нэптун» прайшла паспяховае баявое выкарыстанне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках