1 красавiка 2025, aўторак, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома новае месца працы гомельскай чыноўніцы, якая заснула на інаўгурацыі Лукашэнкі

14
Стала вядома новае месца працы гомельскай чыноўніцы, якая заснула на інаўгурацыі Лукашэнкі

«Іншыя чыноўнікі напружыліся».

Кіраўніца справамі Гомельскага аблвыканкама Алена Клічкоўская, якая падчас прамовы Аляксандра Лукашэнкі на сваёй «інаўгурацыі» доўга сядзела з заплюшчанымі вачамі, пазбавілася сваёй пасады. Блогер Андрэй Павук, даведаўшыся з публікацыі «Флагштока» аб звальненні кіраўніцы справамі Гомельскага аблвыканкама Алены Клічкоўскай, датэлефанаваўся ў аблвыканкам, каб удакладніць, што адбылося з чыноўніцай, піша «Флагшток».

Супрацоўніца з кіраўніцтва справамі аблвыканкама, якая падняла слухаўку, адказала блогеру, што пасля звальнення Клічкоўская нібыта знаходзіцца ў камандзіроўцы:

«У яе сёння апошні дзень. А потым яе ўжо не будзе. Яна сышла ў прафсаюзы».

Супрацоўніца не ўдакладніла, у якім менавіта прафсаюзе будзе працаваць Клічкоўская, сказаўшы толькі, што яна стане ягонай старшынёй.

Імаверна, чыноўніца зойме пасаду старшыні Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў, які заставаўся вакантным пасля адыходу ад спраў Пятра Кірычэнкі, экс-кіраўніка Гомельскага гарвыканкама, адзначае выданне.

«Флагшток» датэлефанаваўся да абласнога аб'яднання прафсаюзаў - там адказалі, што старшыня яшчэ не прызначаны, але з размовы стала зразумела, што на гэтую пасаду чакаюць менавіта Клічкоўскую.

Супрацоўніца выканкама, якая размаўляла з блогерам, запэўніла, што чыноўніцу не звольнілі — яна «сама захацела», і са сном на інаўгурацыі Лукашэнкі гэта ніяк не звязана:

«Чалавек ужо месяц узгадняецца на пасаду».

Як вядома, у прафсаюзы - як у цёплае і бесклапотнае месца - «спісваюць» топ-чыноўнікаў пенсійнага або перадпенсійнага ўзросту, піша выданне. Камуністцы Клічкоўскай зараз 56 гадоў. Калі яна пратрымаецца на гэтай пасадзе найбліжэйшыя гады, то, цалкам магчыма, на пенсіі будзе займацца правядзеннем наступных выбарчых кампаній, як і Кірычэнка. А яму, магчыма, давялося вызваліць пасаду, якую рыхтавалі пад Клічкоўскую.

Што тычыцца новага кіраўніка справамі Гомельскага АВК, то крыніца, звязаная з аблвыканкамам, пацвердзіла: размовы аб тым, што кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна Аляксея Васючэнку падвысяць, хадзілі даўно:

«Тое, што Клічкоўскую планава замянілі пасля сну на інаўгурацыі, цудоўна супала. Іншыя чыноўнікі напружыліся, а ў аблвыканкаме расслабіліся: кіраўніца справамі моцна напружвала калег».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках