1 красавiка 2025, aўторак, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэсантнікі УСУ вокамгненна разнеслі расейцаў на Харкаўшчыне

Дэсантнікі УСУ вокамгненна разнеслі расейцаў на Харкаўшчыне

Блізу сотні акупантаў-штурмавікоў былі «выведзеныя са строю».

На Купянскім кірунку на Харкаўшчыне крыварожскія дэсантнікі адбілі наступ супраціўніка, да якога той старанна рыхтаваўся некалькі тыдняў. Тэхніку спалілі, а блізу сотні акупантаў-штурмавікоў былі «выведзеныя са строю».

Пра гэта паведамляе «Фокус» са спасылкай на прэс-службу крыварожскай 77-й асобнай аэрамабільнай Наддняпранскай брыгады ДШУ УСУ.

Адзначаецца, што да штурму акупанты рыхтаваліся 3 тыдні. Яны назапашвалі асабовы склад і тэхніку для масаванага ўдару на Купянскім кірунку.

«Ужыўшы 13 адзінак браняванай тэхнікі, вораг не атрымаў ніякага выніку і не ссунуў лінію фронту ні на сантыметр», – кажуць у брыгадзе.

Бой адбыўся 27 сакавіка. Расейскія акупанты пачалі штурм а 6 гадзіне, і ён адбываўся ў некалькі хваляў. Цягам 4 гадзін УС РФ атакавалі пазіцыі УСУ мінамётамі, артылерыяй, РСЗА, скідамі, FPV-дронамі і КАБамі.

Блізу 13:00 акупанты зноў паспрабавалі пайсці на штурм, але ўжо без тэхнікі. Крыварожскія дэсантнікі адбілі штурм.

«Нават калі не адбываецца актыўных дзеянняў з боку супраціўніка - усе падраздзяленні ў баявой гатоўнасці і выконваюць адпаведныя задачы: мінуюць падыходы да пазіцый, праводзяць выведку цэляў, удасканальваюць FPV-дроны, знішчаюць варожыя фартыфікацыйныя збудаванні, а таксама выведваюць абстаноўку, каб загадзя выявіць ударныя групы.

Прыблізныя страты супраціўніка: у выніку штурму склалі 60 - 200-х, 28 - 300-х, 12 браняваных баявых машын і 1 танк.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках