1 красавiка 2025, aўторак, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МЗС Украіны высмеялі прапанову Пуціна

3
У МЗС Украіны высмеялі прапанову Пуціна

Управа ААН павінна пачацца з Варкуты.

Кіеў зрабіў контрпрапанову расейскаму дыктатару Пуціну пасля таго, як ён захацеў увесці «часовае кіраванне пад эгідай ААН» ва Украіне.

- Контрпрапанова: часовае кіраванне ААН у Расеі, пачынаючы з Варкуты. Відавочна, што мясцовыя жыхары толькі выйграюць ад усякага кіравання, акрамя Пуціна, які марнуе мільярды даляраў на сваю злачынную вайну ва Украіне, - адзначыў спікер Міністэрства замежных спраў Украіны Георгій Ціхі ў сацсетцы X, апублікаваўшы фота Варкуты.

Варта заўважыць, што Варкута была заснаваная як працоўны пасёлак для зняволеных у Савецкім Саюзе. Горад асацыююць з ГУЛАГам і працоўнымі лагерамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках