У Менску з'явіліся новыя вуліцы
10- 28.03.2025, 19:19
- 6,442

Іх назвы ўжо зацверджаныя.
Пастанова прысвоіць назвы некаторым з новых вуліц сталіцы прынятая на 10-й чарговай сесіі Менскага гарадскога «савета» «дэпутатаў» 28 сакавіка, паведамляюць «Минск-Новости».
Начальніца ўправы культуры Менгарвыканкама Кацярына Лучына адзначыла, што заўвагі і іншыя прапановы ад жыхароў горада нібыта не паступалі.
Некалькі вуліц на тэрыторыі будучага комплексу жылой забудовы «Утульны» ў Сцяпянцы стануць насіць імёны архітэктараў, якія ў розныя гады «зрабілі ўнёсак у развіццё сталіцы».
Так, праектаваная вуліца №1 атрымала імя ганаровага грамадзяніна Менска галоўнага архітэктара сталіцы ў 1974–2002 гг., аўтара такіх будынкаў, як Дом літаратара і інжынерны корпус метрапалітэна, Юрыя Грыгор'ева.
Праектаваная вуліца №2 будзе насіць імя галоўнага архітэктара «Менскпраекта» ў 1954—1984 гг., удзельніцы распрацоўкі некалькіх генеральных планаў развіцця сталіцы Людмілы Гафо.
Праектаванай вуліцы №3 прысвоілі імя аднаго са стваральнікаў пасляваеннай планіроўкі Менска, архітэктара, акадэміка АН БССР Міхаіла Паруснікава.
Праектаваная вуліца №4 стане насіць імя галоўнага архітэктара пасляваеннага Менска (1947—1960 гг.) Льва Мацкевіча, аўтара праектаў забудовы пл. Леніна (цяпер - Незалежнасці) і пл. Я. Коласа.
Праектаваная вуліца №5 атрымала імя заслужанага архітэктара Беларусі Віктара Анікіна, які распрацаваў праект добраўпарадкавання пл. Леніна (Незалежнасці) і праект рэканструкцыі батанічнага сада.
Таксама імя ўласнае прысвоенае скверу ў межах вул. Кальварыйскай - Максіма Танка - Ціміразева. Ён будзе называцца «Сквер 80-годдзя Перамогі».