«Як выбух 334 атамных бомбаў»: колькасць загінулых пры землятрусе ў М'янме перавысіла 1000 чалавек
8- 29.03.2025, 14:36
- 5,544

Землятрус закрануў шырокія тэрыторыі краіны.
Колькасць загінулых у выніку магутнага землятрусу ў М'янме перавысіла 1000 чалавек, паведаміў у суботу вайсковы ўрад краіны. На фоне грамадзянскай вайны і разбурэння крытычна важнай інфраструктуры ў краіну пачалі прыбываць замежныя выратавальныя каманды для дапамогі ў пошуку ацалелых.
У пятніцу дзяржаўныя СМІ М'янмы паведамлялі пра 144 загінулых, аднак ужо ў суботу вайсковыя ўлады абнавілі звесткі, заявіўшы пра 1002 загінулых. Землятрус магнітудай 7,7, які адбыўся ў пятніцу блізу поўдня, таксама забраў жыцці як мінімум васьмі чалавек у суседнім Тайландзе.
Dün Myanmar’da 7,8 yaşanan deprem bütün Asya’yı etkiledi. Myanmar’da 10000’den fazla kişinin öldüğü tahmin ediliyor. Tayland Bangkok Çin mahallesinde çatı havuzundan inen sular insanları böyle sürükledi. #deprem #earthquake
— Emre Kulaç (@emrekulac) March 29, 2025
pic.twitter.com/QE24lmmM6F
Геалагічная служба ЗША (USGS) у сваіх прагнозных мадэлях выказала меркаванне, што колькасць загінулых у М'янме можа перавысіць 10 000 чалавек, а эканамічная шкода можа выявіцца большай за гадавы ВУП краіны.
Улады М'янмы прызналі шматлікія пашкоджанні дарог, мастоў і будынкаў. Верхавод кіроўнай хунты Мін Аўн Хлайн у пятніцу звярнуўся з заклікам аб міжнароднай дапамозе.
У сталіцы Тайланда, Бангкоку, адбылося падзенне хмарачоса, у выніку чаго загінулі сама меней 8 чалавек, 30 выявіліся заблакаванымі пад заваламі, яшчэ 49 ўважаліся за прапаўшых без вестак. Улады для пошукаў целаў выкарыстоўвалі экскаватары, дроны і сабак.
#OperationBrahma gets underway.
— Dr. S. Jaishankar (@DrSJaishankar) March 29, 2025
First tranche of humanitarian aid from India has reached the Yangon Airport in Myanmar.
🇮🇳 🇲🇲 pic.twitter.com/OmiJLnYTwS
Губернатар Бангкока Чадчарт Сітыпунт заявіў, што ўлады зробяць усё магчымае для выратавання людзей. Ён таксама паведаміў пра больш чым 2000 паведамленняў аб расколінах у будынках па ўсім Бангкоку пасля землятрусу, дадаўшы, што амаль 700 будынкаў запатрабуюць дэталёвай інспекцыі.
Першая замежная дапамога ўжо пачала прыбываць у М'янму. Кітайская выратавальная каманда прызямлілася ў Янгоне, камерцыйнай сталіцы М'янмы. Расея, Індыя, Малайзія і Сінгапур накіравалі самалёты з гуманітарнай дапамогай і персаналам. Паўднёвая Карэя абвясціла аб выдзяленні першапачатковай дапамогі ў суме 2 мільёнаў даляраў праз міжнародныя арганізацыі. ЗША, якія маюць напружаныя стасункі з вайсковым урадам, таксама заявілі, што нададуць нейкую дапамогу.
Землятрус закрануў шырокія тэрыторыі М'янмы, ад цэнтральных раўнін вакол Мандалая да ўзгоркаў штата Шан, частка якога не цалкам кантралюецца войскам. Паводле ацэнкі геолага Джэс Фенікс, апытанай CNN, сіла штуршку была «як выбух 334 атамных бомбаў». Яна таксама папярэдзіла аб магчымасці афтэршокаў цягам некалькіх месяцаў і адзначыла, што чатырохгадовы грамадзянскі канфлікт, які працягваецца ў краіне, сур'ёзна ўскладняе ацэнку шкоды і правядзенне выратавальных работ. «Тое, што ў звычайных умовах было б складанай сітуацыяй, становіцца амаль немагчымым», – заявіла яна.
У Мандалаі, другім па велічыні горадзе М'янмы, жыхары і ратавальнікі спрабавалі дастаць людзей з-пад завалаў, сутыкаючыся з недахопам цяжкай тэхнікі. Так, адзін з жыхароў, 25-гадовы Хтэт Мін Оо, распавёў Reuters, што страціў надзею знайсці жывымі сваю бабулю і двух дзядзькаў, якія апынуліся пад абломкамі.
Myanmar (Mandaly) Situation😭😭#earthquake #Myanmarquake #แผ่นดินไหว pic.twitter.com/grK72uNQ1v
— Angel Kyi Sin (@itz_me_angel1) March 29, 2025