Расейка з Бранскай вобласці радуецца ўдарам па Маскве
12- 29.03.2025, 15:45
- 12,348

ГУВ перахапіла размову.
Украінская выведка перахапіла чарговую тэлефонную размову расейцаў. У ёй расейка з Бранскай вобласці злараднічае ад удараў па Маскве.
Пра гэта паведамляе Telegram Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны.
Украінская выведка апублікавала новы перахоп тэлефоннай размовы жыхаркі Бранскай вобласці РФ, якая злараднічае праз удары ўкраінскіх беспілотнікаў па Маскоўскай вобласці.
Жанчына абураецца, што расейская сталіца доўгі час была ў бяспецы, тады як прыгранічныя рэгіёны рэгулярна пакутуюць ад баявых дзеянняў.
Яна ўпэўненая, што жыхары сталічнага рэгіёну павінны адчуць на сабе ўсе наступствы вайны і «хоць крыху баяцца».
«ГУВ МА Украіны нагадвае - за кожнае ўчыненае супраць украінскага народа ваеннае злачынства будзе справядлівая адплата», - паведамляе ГУВ.