З кіраўніка Ryanair пажартавалі ў рэстарацыі
9- 29.03.2025, 19:53
- 10,034

У яго рахунак уключылі "дадатковую прастору для ног" і "прыярытэтную пасадку".
Персанал аднае з ірландскіх рэстарацый нядрэнна пажартаваў з генеральнага дырэктара бюджэтнай авіякампаніі Ryanair Майкла О’Ліры. У рахунак высокапастаўленага госця ўключылі шэраг дадатковых паслуг, напрыклад "дадатковую прастору для ног". Перавозчык вядомы тым, што патрабуе аплату за павышаны камфорт пасажыра, паведамляе New York Post
Спадар О’Ліры ў мінулую суботу наважыў наведаць рэстарацыю Luvida, размешчаную ў ірландскай вёсцы Наван і вядомай сваёй сучаснай кухняй. Кіраўнік самага буйнога еўрапейскага лаўкоста з'еў сібаса як асноўную страву, а таксама замовіў тост з грыбамі і крэветкі ў кляры. Запіў усё гэта бізнэсовец бутэлькай піно-грыджо. Відавочна, персанал ведаў, якога госця абслугоўвае, і наважыў пажартаваць з яго.
У рахунак О’Ліры, акрамя кошту ўласна ежы і віна, уключылі і шэраг спецыяльных пазіцый. Напрыклад, "дадатковая прастора для ног" абышлася прадпрымальніку ў 7,95 эўра, "прыярытэтная пасадка за столік" у 9,95 эўра, а "рэзервацыя ціхай зоны" адразу ў 19,95 эўра. Агульная сума рахунку склала 142,30 эўра. Такім чынам супрацоўнікі рэстарацыі намякнулі, што авіякампанія, якую ўзначальвае О’Ліры, сама вядомая тым, што патрабуе дадатковую аплату за выгоды пасажыраў, напрыклад, за крэслы з дадатковай прасторай для ног, прыярытэтную пасадку, выбар месца ці негабарытны багаж.