У Беларусі можна купіць аўтазапраўку
5- 29.03.2025, 20:05
- 5,542

За колькі можна стаць «каралевай бензакалонкі».
На сайце Беларускай універсальнай гандлёвай біржы з'явілася абвестка аб продажы аўтазапраўкі. Знаходзіцца яна ў Астравецкім раёне. Даведаліся, за колькі можна стаць «каралевай бензакалонкі», піша, tochka.by.
Насамрэч прадаецца цэлы комплекс капітальных будынкаў, куды ўваходзяць АЗС з прыладай аўтаналіўнога пункта пад дызельнае паліва, склад захоўвання нафтапрадуктаў і абсталяванне.
Гэтая аўтазапраўка "Беларуснафта" даўно не працуе. Там няма нават тых самых калонак. Ёсць толькі памяшканне для аператара пляцам 48,9 м2. Фактычна, прадаецца пляцоўка пад запраўку. Яна займае 0,91 га.
Мэтавае прызначэнне зямельнага ўчастка - размяшчэнне аб'ектаў па рамонце і абслугоўванні аўтамабіляў (у тым ліку аўтамабільных заправачных, газанапаўняльных і сілкавальных станцый).

Але пры пэўных умовах там можна пабудаваць прамысловыя прадпрыемствы, транспартную і інжынерную інфраструктуру, камунальныя і складскія аб'екты.

Уласнікам маёмасці значыцца Міністэрства энэргетыкі.
Пачатковы кошт лота - Br62 522. Аўкцыён прызначаны на 21 красавіка.