Літоўскія памежнікі перахапілі БПЛА з беларускімі цыгарэтамі
5- 29.03.2025, 21:42
- 1,878

Дрон пераносіў 750 пачкаў.
Супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы 28 сакавіка прымусова пасадзілі беспілотны лятальны апарат, які пераносіў 750 пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці, паведамляе ведамства.
Адзначаецца, што памежнікі «хутка задзейнічалі дзве прылады перахопу дронаў і збілі беспілотнік».
У гэтым годзе супрацоўнікі САДМ прымусова пасадзілі 17 беспілотнікаў, якія спрабавалі даставіць кантрабандныя цыгарэты з Беларусі, за ўвесь 2024 - 54.