2 красавiка 2025, Серада, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ранейшае жыццё скончылася»: прапагандыст заявіў аб краху РФ паводле сцэнару СССР

9
«Ранейшае жыццё скончылася»: прапагандыст заявіў аб краху РФ паводле сцэнару СССР
Максім Калашнікаў

Дзейнічаюць падобныя фактары.

Мірнае пагадненне з Украінай, падпісанае пры пасярэдніцтве ЗША, ужо не выратуе Расею. Яе чакае крах, падобны на развал Савецкага Саюза.

Такое меркаванне ў сваім блогу выказаў вядомы расейскі Z-патрыёт, прапагандыст Максім Калашнікаў, паведамляе Dialog.UA.

Ён запэўніў, што ні замарожванне, ні прыпыненне так званай «СВА» ўжо не прадухіляць катастрофу. У вайне саступілі. І Расеі давядзецца сутыкнуцца з наступствамі.

«Пра што б там ні дамовіліся (...), ніякага спакойнага жыцця пасля гэтай «СВА», якая канчаецца зусім не трыўмфальна, у нас не будзе! Усё, хлопцы, забудзьце! У нас ранейшае жыццё скончылася. Усё! Далей пачнецца бурны перыяд, ланцужок наступстваў, які немінуча прывядзе да палітычнага, я не хачу сказаць, транзіту, але да вялізных палітычных трансфармацый. Наш кіроўны клас пераканаўся, што ранейшы курс прывёў у нікуды, як у 1985 годзе. Тады Афганістан і гонка ўзбраенняў згулялі ролю. А зараз месца Афганскай вайны займае цяжкая і напружаная вайна», - заявіў Калашнікаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках