Славенец пабіў рэкорд у скачках на лыжах з трампліна, які трымаўся восем гадоў
- 30.03.2025, 15:40
- 2,916

Двухразовы чэмпіён свету Дамен Прэўц скокнуў на 254,5 м.
Славенец Дамен Прэўц устанавіў новы сусветны рэкорд у скачках на лыжах з трампліна.
На хатнім этапе Кубка свету ў Планіцы 25-гадовы спартовец здзейсніў скачок на 254,5 м. Прэўц пабіў рэкорд аўстрыйца Штэфана Крафта, устаноўлены ў сакавіку 2017 года (253,5 м).
Пры гэтым па суме дзвюх спроб Прэўц заняў на этапе толькі другое месца (475 балаў), уступіўшы Анжэ Ланішаку (482,1). У агульным заліку Кубка свету перамогу атрымаў аўстрыец Даніэль Чафеніг.
Прэўц з'яўляецца двухразовым чэмпіёнам свету 2025 года.
20-гадовая Ніка Прэўц, сястра Дамена, таксама з'яўляецца сусветнай рэкардсменкай па далёкасці скачка на лыжах з трампліна (236 м), рэкорд яна ўстанавіла два тыдні таму. Іх старэйшы брат, 32-гадовы Петэр Прэўц, алімпійскі чэмпіён Пекіна, таксама ў свой час быў уладальнікам сусветнага рэкорду.