2 красавiка 2025, Серада, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Facebook запускае новую стужку без алгарытмаў

6
Facebook запускае новую стужку без алгарытмаў

Сацсетка вяртаецца да вытокаў.

Facebook разгортвае ў ЗША і Канадзе новы фармат узаемадзеяння з кантэнтам – асобную стужку паведамленняў, у якой размешчана выключна тое, што апублікавалі сябры карыстальніка.

Meta зноў дае карыстальнікам сацыяльнай сеткі Facebook магчымасць сачыць толькі за сваімі сябрамі, а не праглядаць стужку, сфармаваную алгарытмамі.

«Мы хочам зрабіць так, каб людзям было прасцей знаходзіць кантэнт сваіх сяброў на Facebook. Таму ў ЗША і Канадзе на новай укладцы "Сябры" з'явіўся кантэнт, які цалкам складаецца з матэрыялаў вашых сяброў у Facebook. Раней на ўкладцы "Сябры" можна было праглядаць запыты на сяброўства і людзей, якіх вы можаце ведаць, а цяпер тут будуць паказвацца гісторыі, ролікі, пасты, дні народзінаў і запыты на сяброўства вашых сяброў», – тлумачаць у Meta.

Укладка «Сябры» даступная праз навігацыйную панэль у хатняй стужцы, і да яе заўсёды можна атрымаць доступ у раздзеле «Закладкі» мабільнай праграмы Facebook. Каб замацаваць укладку «Сябры» тут трэба пстрыкнуць на выяву профіля на галоўнай стужцы. Перайсці ў раздзел наладаў, абраць «Панэль закладак», націснуць на варыянт «Сябры» і замацаваць гэтую ўкладку.

Meta не паведамляе, калі доступ да гэтай прылады атрымаюць карыстальнікі з іншых рэгіёнаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках