NBC: Трамп злы на Пуціна
7- 30.03.2025, 17:11
- 7,392

Прэзідэнт ЗША гатовы ўвесці дадатковыя мыты на расейскую нафту.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп злы на расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна праз пытанні Украіны. Ён гатовы ўвесці дадатковыя мыты на расейскую нафту.
Пра гэта паведамляе NBC News.
«Усяго некалькі гадзінаў таму прэзідэнт Трамп патэлефанаваў мне, каб сказаць, што ён злы на прэзідэнта Расеі Пуціна, і прыгразіў увесці дадатковыя мыты на расейскую нафту», – расказала вядоўца Крыстэн Уэлкер.
На сайце NBC News таксама прыводзіцца цытата Трампа, дзе ўдакладняецца, што гэта звязана з вайной ва Украіне і шэрагам заяваў Пуціна.
«Калі мы з Расеяй не зможам заключыць пагадненне пра спыненне кровапраліцця ва Украіне, і калі я мяркую, што гэта віна Расеі – а гэта можа быць і не так – але калі я мяркую, што гэта віна Расеі, я ўвяду другасныя мыты на нафту, на ўсю нафту, якая паступае з Расеі», – цытуюць Трампа.