УСУ знішчылі два танкі расейцаў на Пакроўскім кірунку
1- 30.03.2025, 18:31
- 2,320

Відэа.
Экіпажы аператараў БпЛА Зводнай стралковай брыгады і марскіх пяхотнікаў знішчылі цяжкую браняваную тэхніку ворага на Пакроўскім кірунку.
Акупанты рушылі штурмаваць пазіцыі ў складзе ўдарнай бронягрупы і сутыкнуліся з FPV-дронамі ўкраінскіх абаронцаў, паведамляе Цензор.НЕТ.
Аэравыведкай быў своечасова выяўлены рух расейскіх танкаў, а траплянні дронаў-камікадзэ ад украінскага разліку спынілі прасоўванне варожай тэхнікі пры спробе прарыву ў зоне адказнасці.