У расейскім Саратаве гарыць аэрадром
10- 12.04.2025, 20:33
- 18,522

Над горадам узнялося густое воблака дыму.
У расейскім Саратаве палае пажар у раёне аэрадрома. Густое воблака чорнага дыму ўзнялося над горадам.
Мог загарэцца мазут, паведамляе "24 Канал" са спасылкай на тэлеграм-каналы.
Удакладняецца, што гарыць у раёне Ельшанкі, што на паўночны ўсход ад Саратава.
Таксама паведамляюць, што перад пачаткам пажару раздаліся выбухі. У неба ўзняўся гелікаптэр.