Буданаў раскрыў новыя падрабязнасці варварскага ўдару Расеі па Сумах
9- 13.04.2025, 14:59
- 19,230

Кіраўнік ГУВ паведаміў, адкуль і якія ракеты запускалі расейцы.
Расея ўдарыла па горадзе Сумах раніцай 13 красавіка дзвюма балістычнымі ракетамі тыпу «Іскандэр-М»/KN-23, заявіў начальнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў.
«Чарговае ваеннае злачынства Расеі - удар балістыкі па Сумах, забойства мірных украінцаў. Многія ішлі ў цэрквы ў Вербную нядзелю, хтосьці вяртаўся пасля набажэнства дадому. Яшчэ адзін довад бязбожнасці агіднай праклятай Масквы», - адзначыў ён.
З яго слоў, ужо вядома, што гэты злачынны ўдар нанеслі расейскія разлікі 112-й і 448-й ракетных брыгад з тэрыторыі Варонежскай (н.п. Ляскі) і Курскай (н.п. Ляжэнькі) абласцей.
«Наша агульная справа зрабіць так, каб ніводны вайсковы злачынца -ад тых, хто даваў загады, да тых, хто запускаў ракеты, - не сышоў ад адплаты», - дадаў Буданаў.