22 красавiка 2025, aўторак, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы самы густанаселены раён Менска

7
Названы самы густанаселены раён Менска

Там пражывае 453 130 чалавек.

Фрунзенскі стаў самым населеным раёнам Менска, а Партызанскі наадварот. Падрабязнасці апублікаваныя на афіцыйным сайце Галоўнай статыстычнай управы Менска.

Са звестак ведамства, на 1 студзеня 2025 гады ў Менску пражывае 1 996 730 чалавек. Разам з тым самым густанаселеным раёнам сталіцы стаў Фрунзенскі, дзе пражывае 453 130 чалавек. Другое месца ў Маскоўскага раёна з насельніцтвам 303 182 чалавекі. Трэцяе месца - у Першамайскага раёна, у якім пражывае 231658 чалавек.

Паводле звестак Галоўстата, следам за названымі раёнамі ідуць Завадскі з насельніцтвам 228263 чалавек, Ленінскі - 214016. У Кастрычніцкім раёне Менска пражываюць 186052 чалавек, а ў Савецкім - 154713. Што тычыцца Цэнтральнага раёна, то яго насельніцтва складае 133 717. А ў Партызанскім раёне налічваецца 91999 жыхароў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках