22 красавiка 2025, aўторак, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ прапануе падрабязны план адмовы ад нафты і газу з РФ

1
ЕЗ прапануе падрабязны план адмовы ад нафты і газу з РФ

Публікацыя «дарожнай карты» адмовы адкладалася некалькі разоў.

Еўрапейская камісія збіраецца абвясціць падрабязную стратэгію ў паступовай адмове ад імпарту расейскай нафты і газу ўжо 6 траўня, піша Reuters (пераклад – «Уніян») са спасылкай на крыніцы ў ЕЗ.

Адзначаецца, што ў адказ на поўнамаштабнае ўварванне РФ ва Украіну Еўразвяз абавязаўся адмовіцца ад расейскага выкапнёвага паліва да 2027 года. Тым не менш Еўракамісія адклала публікацыю сваёй «дарожнай карты» ў паступовай адмове ад нафты і газу з РФ. Першапачаткова апублікаваць дакумент планавалі ў мінулым месяцы.

У агенцтве падкрэслілі, што публікацыю плана адклалі праз мыты з боку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа супраць краінаў ЕЗ. Крыніцы расказалі журналістам, што гандаль энэргарэсурсамі можа стаць чыннікам на гандлёвых перамовах паміж Еўразвязам і Вашынгтонам.

Журналісты нагадалі, што пастаўкі расейскага трубаправоднага газу скараціліся з 2022 года, а ЕЗ павялічыў імпарт расейскага звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) у 2024 годзе. Тады Еўразвяз усё яшчэ атрымліваў 19% ад агульнага аб'ёму газу і ЗПГ з Расеі.

Больш за тое, ЕЗ яшчэ не ўводзіў санкцыі на імпарт расейскага газу. Абмежаванні ўводзіліся толькі супраць расейскай нафты.

У агенцтве дадалі, што Вугоршчына рэгулярна абяцае блакаваць любыя санкцыі ЕЗ супраць расейскай энэргетыкі. Іншыя краіны таксама не падтрымліваюць увядзенне новых санкцый да таго, як Еўразвяз забяспечыць альтэрнатыўныя пастаўкі.

Журналісты адзначылі, што Еўракамісія не ўдакладніла, якія інструменты будуць прапанаваныя для паскарэння працэсу адмовы ад расейскіх энэрганосьбітаў. У агенцтве мяркуюць, што поўная адмова ад расейскага газу азначала б павелічэнне закупак ЕЗ у пастаўшчыкоў, уключаючы ЗША.

У Еўракамісіі раней гаварылі, што будзе разгледжаная магчымасць набыцця большай колькасці ЗПГ у ЗША. Трамп жа заяўляў, што продаж большай колькасці энэрганосьбітаў у Еўропу стане адным з ключавых кірункаў намаганняў ягонай адміністрацыі ва ўхіленню дэфіцыту гандлёвага балансу з ЕЗ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках