21 красавiка 2025, панядзелак, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі прызнаў Антоніё Гаўдзі шаноўным Слугой Божым

4
Папа Рымскі прызнаў Антоніё Гаўдзі шаноўным Слугой Божым
Фота: Getty Images

Выбітны гішпанскі дойлід уважаў сваю працу за важную місію набліжаць людзей да Бога.

14 красавіка Папа Францішак упаўнаважыў Дэпартамент у праслаўленні святых, у асобе яго прэфекта кардынала Марчэла Семерара, прызнаць гераічныя цноты свецкага чалавека Антоніё Гаўдзі, які прысвяціў жыццё будаўніцтву базілікі Саграда Фамілія. Выбітны гішпанскі дойлід уважаў сваю працу за важную місіяю: «набліжаць людзей да Бога», паведамляе «Радыё Ватыкана».

Тытул шаноўных Слуг Божых таксама прысвоены святарам П’етра Джузэпэ Трыесту, Анджэла Бугеці і Агусціна Кацаліна. Акрамя таго, Біскуп Рыма адобрыў беатыфікацыю індыйскай манашкі Элізвы Прасвятой Дзевы, заснавальніцы Трэцяга ордэна босых кармелітак, і місіянера-навамучаніка Надзарэна Ланчоці.

Галоўным подзвігам жыцця Антоніё Гаўдзі, прадстаўніка каталонскага мадэрнізму і «архітэктара ад Бога», стала ўзвядзенне Саграда Фамілія ў Барсэлоне.

Антоні Гаўдзі-І-Карнэт нарадзіўся 25 чэрвеня 1852 года і ў трыццацігадовым узросце ўзначаліў будаўніцтва сабора, спалучаючы талент мастака з глыбокай верай. Малады дойлід ўважаў будаўніцтва храма за справу, даручаную яму Самім Богам. Гаўдзі змяніў першапачатковы праект, напоўніўшы яго прыроднымі формамі, багатай сімволікай і духоўным сэнсам у традыцыях францысканцаў і бенедыктынаў. У 1894 году, пасля цяжкай хваробы, выкліканай строгім пастом, страціўшы ўсіх сямейнікаў, ён з яшчэ вялікай стараннасцю звярнуўся да Бога і неўзабаве адмовіўся ад новых замоў, цалкам прысвяціўшы сябе толькі базіліцы. У 1925 годзе ён пераехаў у невялікае памяшканне побач з касцёлам. Паводле ягоных слоў, ён ператварыў мастацтва ў гімн хвалы Богу.

7 чэрвеня 1926 года Гаўдзі быў збіты трамваем. Неапазнаны, ён быў дастаўлены ў гарадскую лякарню для бедных, дзе, прыняўшы Святыя Таінствы, ён адышоў да Госпада 10 чэрвеня. Развітацца з ім прыйшлі блізу 30 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках