22 красавiка 2025, aўторак, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: Патухне, як святло ў лазні, уся эканоміка Лукашэнкі

19
Палкоўнік УСУ: Патухне, як святло ў лазні, уся эканоміка Лукашэнкі
Раман Світан

Ключавыя прадпрыемствы могуць быць знішчаныя на працягу некалькіх гадзін.

Ваенны эксперт, палкоўнік запасу УСУ Раман Світан пракаментаваў імавернасць новага наступу РФ на Украіну з боку Беларусі.

«На такую авантуру расейцы дакладна не пойдуць. Ды і мы ўжо не дапусцім нават спробы ажыццявіць нешта падобнае. Цяпер у нас ёсць сур'ёзныя фартыфікацыі па паўночнай мяжы з Беларуссю, таксама там разгорнутыя некалькі дзясяткаў тысяч нашых войскаў», - падкрэсліў ён у інтэрв'ю «Главреду».

Экспэрт кажа, што УСУ цяпер нават не падпусцяць расейскія войскі да мяжы - яны будуць знішчацца на беларускай тэрыторыі.

«А калі ў наш бок нешта рушыць, то, як святло ў лазні, «патухне» ўся беларуская эканоміка, таму што мы нанясём сур'ёзны ўдар па беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах і чыгунках: па Беларуськалію, Мазырскім НПЗ, Нафтане, усіх цяглавых падстанцыях на чыгунцы, эстакадах.

Субяседнік адзначыў, што ўсе гэтыя беларускія прадпрыемствы будуць знішчаны на працягу некалькіх гадзін.

«У нас такая магчымасць ёсць: гэта не да Урала ляцець некалькі сотняў кіламетраў, а, дапусцім, да Мазырскага НПЗ усяго 40 кіламетраў - адзін залп «Смерча», і ўсё, НПЗ не будзе. Лукашэнка ўсё гэта выдатна разумее, і ён не дапусціць такой сітуацыі, інакш скончыцца ягонае панаванне ў Беларусі», - растлумачыў аналітык.

Ён таксама ўпэўнены, што размовы пра расейска-беларускія вучэнні восенню - гэта проста інфармацыйныя хвалі.

«Можа быць, такім чынам Расея спрабуе напалохаць нашых еўрапейскіх партнёраў, якія маглі б размясціцца ўздоўж беларускай мяжы ў рамках міратворчых місій, каб вызваліць нашыя войскі і дазволіць ім выконваць баявыя задачы на ўсходнім кірунку. Расейцы разумеюць, што гэтыя працэсы зараз ідуць, перамовы прасоўваюцца, вось і ўзнялі гэтую тэму», - дадаў Світан.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках