ЗША змякчылі патрабаванні аб «вяртанні дапамогі» Украіне
5- 16.04.2025, 9:22
- 7,774

У Bloomberg раскрылі падрабязнасці.
Злучаныя Штаты, магчыма, змякчылі свае патрабаванні аб кампенсацыі дапамогі, якую ЗША далі пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ў 2022 годзе.
Пра гэта піша выданне Bloomberg.
Гэта адбылося падчас абмеркавання пагаднення аб выкапнях, адзначаюць крыніцы.
Пасля раўнда перамоў у Вашынгтоне на мінулым тыдні адміністрацыя Дональда Трампа зменшыла сваю ацэнку дапамогі з $300 млрд да каля $100 млрд. Такім чынам сума набліжаецца да ўласнай адзнакі Кіева.
Напярэдадні прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Злучаныя Штаты далі Украіне блізу 100 мільярдаў даляраў дапамогі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі.