Пуцініст Прыгожын пайшоў супраць уладаў РФ
10- 16.04.2025, 9:59
- 12,386

Грошы былі мацнейшыя за “ідэі”.
Расейскі прадусар Іосіф Прыгожын, які падтрымлівае ўварванне РФ ва Украіну, выказаў сваю незадаволенасць, бо расейскіх артыстаў заклікалі выступаць на 9 траўня бясплатна, піша «Главред».
Як паведамляюць расейскія СМІ, дэпутат Ніна Астаніна заявіла, што артыстам не трэба плаціць ганарары на 9 траўня, бо "патрыятызм не павінен быць платным".
Але Прыгожын раскрытыкаваў такую ідэю, бо менавіта на канцэртах артысты зарабляюць.
“У людзей цэлыя калектывы, хто іх будзе карміць, хто ім будзе плаціць заробкі? Артысты ўкладаюць грошы ў сваю кар'еру, у творчасць, песні і кліпы. Напрыклад, апошні альбом, які мы выпусцілі з Валерыяй, каштаваў нам амаль 250 тысяч еўраў. Чаму артыст павінен быць ахвярным казлом?” - сказаў пуцініст.
Таксама аматар дыктатара Пуціна заявіў, што ўлада мусіць падтрымліваць артыстаў, а не наадварот.
“90% артыстаў у крэдытах сядзяць. Хто будзе гэта кампенсаваць? Дэпутаты гэта фінансуюць? Трэба наадварот падтрымліваць артыстаў, якія засталіся ў краіне, падтрымліваюць краіну”, - дадаў прадусар.