21 красавiка 2025, панядзелак, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарцы Берасця давялося «ўваскрашаць» сябе праз суд

3
Жыхарцы Берасця давялося «ўваскрашаць» сябе праз суд

Памылковы запіс у ЗАГСе прывёў да сур'ёзных наступстваў.

Жыхарка Берасця звярнулася ў шпіталь па медыцынскую дапамогу і высветліла, што лічыцца там памерлай. Высветлілася, ЗАГС Берасцейскага гарвыканкама памылкова выдаў на яе пасведчанне аб смерці замест іншай жанчыны, піша «Зеркало» са спасылкай на пракуратуру.

Падчас разбору высветлілася, што ў студзені 2021 года ў Берасцейскую цэнтральную гарадскую лякарню даставілі жанчыну ў стане комы другой ступені. Яна памерла, не прыходзячы ў прытомнасць. Медыкі запісалі звесткі памерлай са слоў жыхароў хутара, дзе забралі пацыентку.

Аднак высветлілася, што памылкова былі пазначаныя звесткі зусім іншага чалавека – той самай 57-гадовай заяўніцы, цалкам жывой. А памерлая жанчына, як высветлілася пазней, была ейнай суседкай, але не мела родных, таму ніхто не праверыў запіс аб смерці.

Памылковы запіс прывёў да сур'ёзных праблем для берасцейкі: яна не магла атрымаць медыцынскую дапамогу, бо па дакументах яе ўжо не было ў жывых. Пры гэтым яна знаходзілася ў цяжкай жыццёвай сітуацыі: жыла адна, не мела даходу, пакутавала ад захворвання, якое абцяжарвае магчымасць свабодна перамяшчацца, і не ведала, як абараніць свае правы.

Справа атрымала ход у канцы 2022 года, калі заяўніца, чые звесткі былі запісаныя ў пасведчанні аб смерці, звярнулася ў паліклініку, перадаўшы пры гэтым пашпарт. Адтуль перадалі інфармацыю ў Следчы камітэт.

Пракурор падаў у суд пазоў, каб ануляваць запіс аб смерці берасцейкі. Суд пагадзіўся з гэтым і пастанавіў неадкладна выправіць памылку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках