22 красавiка 2025, aўторак, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самыя папулярныя кватэры ў Менску за сакавік падаражэлі на 1,5%

1
Самыя папулярныя кватэры ў Менску за сакавік падаражэлі на 1,5%

Кошты растуць ужо другі месяц запар.

Вясновага зніжэння коштаў на другасным рынку жылля, якое прагназавалі многія спецыялісты, пакуль не назіраецца. Больш за тое, кошты самых запатрабаваных кватэр у сталіцы растуць ужо другі месяц запар, піша realt.by.

Са звестак агенцтва нерухомасці «Твая сталіца», у сакавіку на сталічным рынку жылля было зафіксавана блізу 1550 угод без уліку продажу дзелі і пакояў. Гэта на 100 угод больш, чым у лютым, і прыкладна на 250 менш, чым у сакавіку мінулага года.

Пры гэтым найбольш папулярныя кватэры - «аднапакаёўкі» у коштавым дыяпазоне $60-65 тысяч і 1-2-пакаёвыя кватэры ў добрых дамах і з добрым рамонтам - за сакавік падаражэлі прыкладна на 1,5%. Такі ж рост на рынку быў і ў лютым.

Нягледзячы на тое, што ў Беларусі ўжо двойчы падвышаліся стаўкі за крэдыты на жыллё, дзель угод з удзелам банкаўскіх крэдытаў трымаецца ў межах 25-30%, хоць і паступова зніжаецца.

Рыэлтары гавораць, што гэтая сітуацыя звязана, па-першае, з пэўным дэфіцытам кватэр у Менску, а па-другое, з дастаткова нізкім курсам даляра. Праз гэта жыллё на «другасным рынку» купляць было больш выгадна, чым у новабудоўлях, дзе цэны прывязаныя да рубля.

Са звестак АН «Твая сталіца», цяпер сярод пакупнікоў кватэр у Менску 20-25% - іншагароднія. Прыкладна 5-7% жылля купляецца з інвестыцыйнымі мэтамі - пад здачу або перапродаж.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках