22 красавiка 2025, aўторак, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэцяя штурмавая брыгада УСУ знішчыла палову варожага батальёна за дзень

3
Трэцяя штурмавая брыгада УСУ знішчыла палову варожага батальёна за дзень

Страты расейцаў - 143 ліквідаваныя і 86 параненых.

У Луганскай вобласці расейскія захопнікі спрабавалі адбіць раней страчаныя пазіцыі ля населенага пункта Надзеі і панеслі вялікія страты ў жывой сіле.

Пра гэта ў аўторак, 8 красавіка, распавялі ў Трэцяй асобнай штурмавой брыгадзе УСУ.

«Гэта кадры поўнага разгрому расейскіх груп на рубяжах Тройкі», - адзначылі ў Трэцяй штурмавой брыгадзе УСУ.

Са слоў украінскіх абаронцаў, расейцы пайшлі штурмам на адрэзках адразу трох батальёнаў брыгады. І для ліквідацыі расейскіх акупантаў былі прыцягнуты ўсе батальённыя сродкі 1-га штурмавога, 2-га механізаванага і 1-га механізаванага батальёнаў.

«Па акупантах працавала арта, скіды і FPV падраздзяленняў. Пяхота ўступіла ў агнявы кантакт на зямлі», - распавялі ў Трэцяй штурмавой брыгадзе падрабязнасці.

Як следства, толькі за дзень баёў страты расейцаў склалі - 143 ліквідаваныя і 86 параненых.

У Трэцяй штурмавой брыгадзе падкрэслілі, што супраціўнік страціў палову батальёна, але не заняў ні новых пазіцый, ні страчаных ім раней.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках