22 красавiка 2025, aўторак, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адказ на мыты Трампа Кітай нанясе ўдар па Галівудзе

17
У адказ на мыты Трампа Кітай нанясе ўдар па Галівудзе

Гандлёвая вайна набірае абароты.

У адказ на ўведзеныя Злучанымі Штатамі Амерыкі гандлёвыя мыты Кітай разглядае магчымасць забароны паказу галівудскіх фільмаў.

Пра гэта піша Daily Mail, спасылаючыся на заяву звязанага з Камуністычнай партыяй кітайскага журналіста. У інтэрв'ю BBC Radio ён сказаў, што ў планах Пекіна падвышэнне тарыфаў на амерыканскую сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама забарону ўвозу амерыканскай птушкі і імпарту амерыканскіх фільмаў.

Летась амерыканскія фільмы сабралі ў Кітаі 585 мільёнаў даляраў (блізу 3,5% ад 17,71 мільярда даляраў касавых збораў). Забарона на паказ можа прывесці да значных фінансавых страт для галівудскіх студый.

Напрыклад, такія будучыя рэлізы, як "Свет Юрскага перыяду 2", "Адплата 2" і сіквел "Місіі невыканальнай", могуць страціць сотні мільёнаў даляраў у кітайскім пракаце.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках