NYT: Пакістанцы не хочуць вайны з Індыяй
6- 2.05.2025, 16:15
- 3,216

Але ўлады краіны заяўляюць аб гатоўнасці да «рашучых захадаў».
На фоне эскалацыі напружанасці паміж Пакістанам і Індыяй у грамадстве мацнее разуменне: узброены канфлікт - гэта не ўрэгуляванне, а новы віток праблем, піша выданне The New Yourk Times (пераклад - сайт Charter97.org).
У той час як улады Пакістан заяўляюць аб гатоўнасці да «рашучых захадаў», звычайныя грамадзяне ўсё гучней гавораць аб іншым - аб росце цэн, беспрацоўі і палітычнай нестабільнасці. Моладзь, прадпрымальнікі, нават вайсковыя ветэраны - усе падкрэсліваюць: краіне зараз важней аднаўленне эканомікі і грамадскага даверу, чым узмацненне агрэсіўнай рыторыкі.
«Мы ўжо жывём у трывозе. Нам патрэбны не яшчэ адзін фронт, а перамены ўнутры краіны», - кажа студэнтка з Ісламабада.
Асабліва адчувальная абстаноўка ў Кашміры. У турыстычным пасёлку Керан - цішыня: турыстаў няма, гатэлі пустыя. Людзі на мяжы рыхтуюць бункеры, але спадзяюцца, што да страляніны не дойдзе.
Палітычная сітуацыя таксама застаецца нестабільнай: пасля зняцця Імрана Хана і наступных рэпрэсій, грамадства страціла веру ў інстытуты. Вайскоўцы -сіла, якая некалі аб'ядноўвала, зараз успрымаюцца шматлікімі з насцярожанасцю.
На гэтым фоне новыя пагрозы вайны ўспрымаюцца як замах на апошнюю апору - грамадзянскую ўстойлівасць.
Тым не менш, пакістанцы трымаюцца. Хто - у іроніі ў сацсетках, хто - у надзеі на дыялог. Але ўсё часцей гучыць пытанне: хто пачуе голас тых, хто проста хоча жыць без страху і галечы?
Ці будзе пачуты гэты голас - пакажа найбліжэйшая будучыня.