У Беларусі рэканструююць дзве ажыўленыя трасы
6- 10.07.2025, 11:17
- 7,542
На адной з іх і зусім выкарыстаюць нетыповае дарожнае пакрыццё.
На Палессі на ўсю моц ідзе рэканструкцыя трасы М-10 мяжа Расеі - Гомель - Кобрын. Абновяць больш за 85 км пакрыцця, піша Av.by.
Праектам займаецца «Гомельаўтадар». Ён падзелены на пяць чэргаў, працягласць кожнай - два гады. Першы этап скончаць у верасні 2026 года.
Кошт рамонту аднаго кіламетра складае Br13,5 млн. Увесь праект пацягне на больш як Br1 млрд.
Ад кальца на Рэчыцу і амаль да Калінкавічаў створаць сучасную чатырохпалосную бетонную дарогу з раздзяляльным бар'ерам, сеткамі ад дзікіх жывёл і шасцю падземнымі пешаходнымі пераходамі.
Матэрыял пакрыцця выключыць сезонныя абмежаванні. Яно вытрымае нагрузку на вось 11,5 т нават у гарачую пару года.
Святлафораў на трасе не будзе, нягледзячы на дазволеную хуткасць 120 км/г. Затое тут арганізуюць сістэму візуальнага маніторынгу. Яна дазволіць своечасова рэагаваць на змены дарожнага становішча.
Тэрмін службы новай трасы без рамонту - 25 гадоў. Для асфальтабетонных дарог ён складае 8-10 гадоў.