20 снежня 2025, Субота, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: ЗША аднавілі пастаўкі зброі Украіне

Зяленскі: ЗША аднавілі пастаўкі зброі Украіне
Уладзімір Зяленскі

Ёсць добрыя дамоўленасці.

Украіна працуе з партнёрамі над пастаўкамі і павелічэннем вытворчасці зброі на ўласнай тэрыторыі, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

"Ёсць добрыя дамоўленасці ўжо. Мы чакаем яшчэ дамоўленасцяў, будзем працаваць для гэтага ў наступныя тыдні. Важна рэалізаваць кожную дамоўленасць як мага хутчэй, каб адчувалася рэальна, што ёсць больш сіл, больш сродкаў, больш абароны неба, больш сістэм СПА. Гэта ключавы прыярытэт", - сказаў ён у вечаровым відэазвароце.

Прэзідэнт Украіны дадаў, што краіна атрымала “добрыя сігналы” ад еўрапейскіх хаўруснікаў і Злучаных Штатаў Амерыкі. Згодна з усімі дакладамі, пастаўкі зброі ўжо аднавілі:

"Працягнем працаваць на наступным тыдні з амерыканскай стараной на вайсковым узроўні, сярод іншага нашы вайскоўцы - з генералам Келагам. Мы рыхтуем і новыя еўрапейскія абаронныя пакеты. Мы чакаем найбліжэйшым часам моцных крокаў і ў санкцыях супраць Расеі за гэтую вайну - ціск павінен спрацаваць”.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках