20 снежня 2025, Субота, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Atlantic Council: Новы ядзерны звяз Францыі і Вялікабрытаніі

1
Atlantic Council: Новы ядзерны звяз Францыі і Вялікабрытаніі
Фота: Getty Images

Гэта сігнал і для Расеі, і для ЗША.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер абвясцілі аб падпісанні новай супольнай ядзернай дэкларацыі - першай за больш чым дзесяцігоддзе. Дакумент, падпісаны 10 ліпеня і названы «Пагадненнем Нортвуд» на імя брытанскага вайсковага штаба, дзе ён быў апублікаваны, азначае значны крок у ядзерным супрацоўніцтве дзвюх краін, піша Atlantic Council (пераклад — сайт Charter97.org).

Дэкларацыя прынятая на фоне росту ўвагі да ядзернага стрымлівання ў Еўропе, вайны Расеі супраць Украіны і росту заклікаў у ЗША да самастойнасці Еўропы.

Галоўнай навіной пагаднення стала сцвярджэнне, што «ў Еўропе не можа ўзнікнуць сур'ёзнай пагрозы, на якую не адрэагавалі б абедзве нашы краіны». Гэта сігналізуе пра гатоўнасць Лондана і Парыжа каардынаваць ядзерныя дзеянні ў выпадку сур'ёзнага крызісу на кантыненце.

Фармулёўка пра тое, што ядзерныя сілы «незалежныя, але могуць быць скаардынаваны», адкрывае шлях да практычнага ўзаемадзеяння — ад супольных патрулёў атамных падлодак да ўдзелу брытанскіх ВПС у французскіх ядзерных вучэннях.

Стварэнне новага звязу ў ядзернай каардынацыі стане інструментам для ўзгаднення палітыкі, магчымасцяў і аперацый, а таксама пашырыць тэхнічнае супрацоўніцтва ў рамках ужо дзейнай Дамовы Ланкастэр-Хаўс.

Для ЗША гэта сігнал, што супольнікі ўзмацняюць еўрапейскую кампаненту стрымлівання. Масква, у сваю чаргу, будзе вымушаная ўлічваць не толькі аб'яднаныя намаганні Вялікай Брытаніі і Францыі, але і рост ядзернага ўзаемадзеяння ўнутры NATO.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках